Скейтстопперы по-гродненски, или как отличился Драмтеатр

grodno_1.jpg

Мы продолжаем следить за скейт-сценой Гродно.

Напомним, что, некоторое время назад там демонтировали так и не построенный до конца скейтпарк “под мостом”. пообещав построить взамен него адекватный.

Новый сезон уже наступил, а нового скейтпарка так и нет… Зато есть интересные новости с одного из популярнейших скейт-спотов Гродно — Драмтеатра.

Даем слово журналисту газеты Твой Стиль — Руслану Кулевичу.

Гарадзенец Валерый занепакоены сітуацыяй, што склалася ля Драмтэатра. Ён звярнуўся ў рэдакцыю “Твайго стылю”, бо ваколіцы самага культурнага месца ў горадзе запэцканы салідолам.

Аказваецца, такім чынам супрацоўнікі драмтэатра змагаюцца са скейтэрамi, якія сталі збірацца тут пасля ліквідацыі скейт-парку, што знаходзіўся пад Старым мостам. Яшчэ год таму ў гарадзенскіх скейтэраў была свая пляцоўка. Але з часам яна ператварылася ў руіну, уласнік бяздзейнічаў, таму гарадскія ўлады вырашылі дэмантаваць скейт-парк.

Пасля гэтага моладзь вярнулася да тэатра, дзе каталася дагэтуль. “Ніхто нас не ганяе, хлопцы катаюцца. А граніт ўжо даўно мажуць, каб мы не слізгалі па ім. Мне здаецца, даволі дзіўны спосаб. Размаўляў з рабочымі, якія гэтым займаюцца. Яны таксама лічаць гэта вар’яцкай справай, але дырэктару свайму не пярэчаць, гэта ж іх праца”, - кажа малады скейтэр Алег.

grodno_2.jpg

У адміністрацыі тэатра запэўнілі, што пра “вайну” з моладзю нічога не ведаюць і паабяцалі разабрацца ў сітуацыі.

Скейтэры звычайна прыходзіць катацца ўвечары, калі ў гараджан заканчваецца працоўны дзень. Са слоў старэйшых хлопцаў, граніт сталі абмазваць яшчэ мінулым летам. “Калі грані былі чыстымі, нашы хлопцы перыядычна слізгалі па іх, бо ўвесь час катацца па роўнай плоскасці надакучвае. Хацелася навучыцца рабіць новыя трукі на гранях.

Неяк рабілі яшчэ грайнд-бокс [трамплін] з паддона і пакідалі яго на драме, каб пад мост не цягаць, але ў выніку ён даволі хутка знік”, - кажа Дзмiтрый. Таксама хлопец узгадвае, што пасля дэмантажу скейт-парка моладзі абяцалі новую пляцоўку, але абяцанні апынуліся пустымі словамі.

“Пакуль што глуха з гэтым. Зрэшты, як і заўсёды. Гэта, мабыць, трэба толькі нам і ніхто не бярэцца гэтым займацца. Што тычыцца драма, то ён заўсёды быў найлепшым месцам у горадзе, дзе можна катацца. З часам мы і “прыгрэлі” сабе пастаяннае месца”.

ОО “Белорусская федерация скейтбординга” будет следить за развитием ситуации со строительством скейтпарка в Гродно и готово оказать любую помощь в решении данного вопроса.

0
Ваша оценка: Нет